Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. В Минске местами снимают рекламу казино. Недавно Лукашенко как раз говорил про «крути гуся»
  2. Из самого популярного театра страны ушла одна из ведущих актрис
  3. Хэдлайнером концерта ко Дню Минска стал 22‑летний российский певец — его слушали десятки тысяч человек. Рассказываем, кто он
  4. Российский блогер-боксер избил минчанина на Зыбицкой до комы, а после посчитал приговор суда незаконным
  5. Беларуска больш за тры месяцы стаіць у «новай» чарзе на польскую візу — пагаварылі з ёй. Высновы экспертаў таксама не радуюць
  6. «Мы очень даже живы». Защитница Тихановского и Бабарико — о приговоре своему коллеге и будущем адвокатуры в Беларуси
  7. Лукашенко доложили, какая область страны «самая счастливая». Он удивился
  8. «Один шанс на 200 миллионов». ГосТВ рассказало о маме тройняшек, попросившей у Лукашенко жилье, — но кое о чем забыло упомянуть
  9. Желтый уровень опасности объявили на ночь и утро воскресенья
  10. «Высокий такой парень, хоккеист». Подробности убийства беременной минчанки
  11. «Хрэнін прызваў». Лукашэнка заявіў, што яго малодшы сын служыць у войску
  12. Арина Соболенко проиграла в финале US Open
  13. «Шакаваны, калі шчыра». Бацька пяцікласніцы паскардзіўся ў TikTok на задачы па матэматыцы, а на наступны дзень яго звольнілі
  14. Лукашэнка: «Выйграць канфлікт з размешчанымі па перыметры дзяржавамі мы не можам»
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.