Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Нашу продавщицу из „Минимаркета“ давно не интересует, что сказал Трамп». Как живет Киев накануне зимы — рассказ беларуски
  2. В Минске будут судить 16 участников секты «ИВДИВО». На допросах они утверждали, что общаются со «смотрящим» за нашей планетой
  3. Мать 1,5 года без сознания, отца признали виновным, двое детей — одни. Как сейчас семья, попавшая в резонансное ДТП в Витебской области
  4. «У нас новые правила перевозки пассажиров?» Беларуска заказала «Яндекс Go», а водитель потребовал от нее «ехать в определенной позе»
  5. Си Цзиньпин на переговорах с Трампом и Путиным заявил, что страны должны преодолеть «ловушку Фукидида». Что это за концепция
  6. Протасевич отреагировал на большое интервью Сапеги «Зеркалу» — видимо, для этого ее обманули
  7. В Минске в тестовом режиме запустили оплату проезда банковскими картами. Как контролеры будут проверять билеты
  8. «Выхожу в стрим и просто рассказываю всю дичь». Тихановский представил свою версию инцидента с участием Светланы в Нью-Йорке
  9. «Хочу мужика!» Блогерка-миллионница из Минска запустила наш ответ «Сердцу ангела» и ищет парня на шоу
  10. Курортный пятизвездочный отель и номер на 50 м². Виктория Лукашенко с мужем и сыном потратили на отпуск почти пять тысяч евро — «Бюро»
  11. «Сейчас я сдаю 41 квартиру в Минске». Беларус рассказал о бизнесе на краткосрочной аренде жилья
  12. Витеблянин, на которого пожаловались из-за «прожарки» коллеги на закрытом мероприятии, рассказал, чем закончилась история
  13. «В школе, когда привел сына, немножко напряглись». Беларус растит двоих детей с серьезными заболеваниями
  14. Возврат в Китай за ваш счет? В МАРТ прокомментировали правила торговли, возмутившие беларуса
  15. Экс-политзаключенный Северинец: «Сяргей Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу»
  16. «Я им жестоко ответил, просто резко». Лукашенко заявил, что США интересовались новыми задержаниями беларусов для «обменного фонда»
  17. До войны в этом беларусском областном центре жили 180 тысяч, после — всего 118 (не тысяч, а человек). Почему так случилось
  18. Беларус снял пьяную коллегу на корпоративе и поплатился за видео. Но сначала выиграл суд


Тэлеграм-канал «Позірк» апублікаваў копію ліста, адпраўленага галоўным рэдактарам БелаПАН Ірынай Леўшынай калегам, з апошнім словам, якое яна збіралася зачытаць на працэсе. Перадрукоўваем яго цалкам.

Ірына Леўшына на абвяшчэнні прысуду. Фота: БелТА
Ірына Леўшына на абвяшчэнні прысуду. Фота: БелТА

«Найперш хачу падзякаваць свайму абаронцу, які аргументаваў маю невінаватасць з юрыдычнага пункту гледжання. Я ж хачу выказаць сваё чыста чалавечае стаўленне да таго, што адбываецца.

Ужо больш за год я жыву ў следчым ізалятары. Ужо больш за год я назіраю, як рэдакцыю, у якой я прапрацавала амаль 30 гадоў, спрабуюць выставіць экстрэмісцкім фармаваннем, а мяне — яго стваральнікам і кіраўніком. Гэта поўнае трызненне, але гэта не дзіўна.

За апошнія паўтара года ў Беларусі знішчаны дзясяткі сродкаў масавай інфармацыі, сотні журналістаў пазбавіліся працы або вымушаны былі з’ехаць з краіны, баючыся крымінальнага пераследу.

Зачысткі на інфармацыйным полі беспрэцэдэнтныя і неймаверныя для цывілізаванай дзяржавы ў XXI стагоддзі. Нехта відавочна пераблытаў прычынна-выніковыя сувязі, вырашыўшы зрабіць журналістаў адказнымі за падзеі, якія адбыліся ў нашай краіне ў 20-м годзе.

Вось толькі мы ні да чаго не заклікалі, мы нічога не скажалі і не выдумлялі — рэальнасць была круцейшай за любую выдумку. Упершыню за ўсе гады маёй працы нашыя журналісты вымушаныя былі працаваць у бронекамізэльках — таму што ў іх прыцэльна стралялі гумовымі кулямі і кідалі светлашумавыя гранаты, гэтаму ёсць дакументальныя пацверджанні.

Мы асвятлялі ўсё, што адбывалася на вуліцах нашых гарадоў, прычым асвятлялі аб’ектыўна — расказвалі як пра збіццё мірных дэманстрантаў, так і пра траўміраваных сілавікоў, як пра шматтысячныя мітынгі Святланы Ціханоўскай, так і пра шматлікія публічныя выступленні Лукашэнкі.

Мне ставіцца ў віну публікацыя на сайтах БелаПАН артыкулаў аўтараў, чые меркаванні не адпавядалі афіцыйным устаноўкам. Але хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што згодна з законам Рэспублікі Беларусь аб СМІ разнастайнасць меркаванняў — гэта адзін з асноўных прынцыпаў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Цытую арт. 4 закона: „Сродкі масавай інфармацыі забяспечваюць свабоднае выказванне і распаўсюджванне меркаванняў і поглядаў у грамадстве“, цэнзура СМІ з боку дзяржорганаў не дапускаецца.

Ва ўсім свеце прэсу называюць „чацвёртай уладай“, таму што яна дапамагае выяўляць праблемы і слабыя месцы ў грамадстве, а значыць — садзейнічае іх вырашэнню і ў выніку робіць жыццё людзей лепшым.

Але ў Беларусі, мяркуючы па ўсім, з журналістаў вырашылі зрабіць абслуговы персанал. Струмень дэзінфармацыі, нянавісці, абраз, нізкапробнага падхалімажа, які льецца сёння з дзяржаўных тэлеканалаў і друкаваных СМІ, зашкальвае і не вытрымлівае ніякай крытыкі.

Раю праваахоўнікам паглядзець хаця б аўтарскую перадачу таго ж Рыгора Азаронка — там па кожным выпуску можна заводзіць справы адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: за паклёп, абразу, распальванне нянавісці.

Але не. У турмах сядзяць дзясяткі журналістаў менавіта недзяржаўных СМІ. Як быццам праўда бывае дзяржаўнай ці недзяржаўнай. Праўда — яна адна.

Я не прашу суд аб паблажлівасці, яна мне не патрэбна. Бо я лічу сябе невінаватай. Я ганаруся тым, што столькі гадоў працавала ў крутой камандзе журналістаў і была іх галоўным рэдактарам. Я ганаруся тым, што тут і цяпер знаходжуся са сваімі так званымі саўдзельнікамі — сумленнымі, годнымі, разумнымі людзьмі: Андрэем Аляксандравым, Дзімам Наважылавым, Ірай Злобінай.

Яшчэ частку маіх калегаў вы маглі бачыць у судовым працэсе, яны выступалі ў якасці сведкаў. Яны былі падобныя да злачынцаў? Усе яны заяўлялі, што БелаПАН — гэта калектыў журналістаў, а не экстрэмістаў. Верыць ці не — гэта сфера вашай адказнасці, службовай і чалавечай.

Пра час, у які мы жывем, прынята казаць: лес сякуць — трэскі ляцяць. Толькі мы не трэскі, мы жывыя людзі. Заклікаю вас задумацца над гэтым. А БелаПАН — ён вернецца ў Беларусь. Як і іншыя разгромленыя прафесійныя СМІ. Перыяд цемрашальства пройдзе, як праходзіць усё благое.

Хваля барацьбы з іншадумствам схлыне, таму што ніхто не мае права прымусіць мільёны людзей скакаць пад адну дудку, нават з дапамогай дубін ГУБАЗ і сфабрыкаваных крымінальных спраў.

Запыт грамадства на годнае, бяспечнае жыццё, як і на якасную прафесійную журналістыку, быў, ёсць і будзе.

Дзяржабвінаваўца прапануе мне пажыць яшчэ некалькі гадоў у турме. Ну ок. Сёння там можна сустрэць мноства найдастойнейшых людзей: журналістаў, сацыёлагаў, філосафаў, праваабаронцаў, лекараў, настаўнікаў, банкіраў, адвакатаў, былых следчых і нават пракурораў. А, скажам так, традыцыйныя крымінальнікі, гледзячы на нас, пачынаюць чытаць Салжаніцына і цікавіцца тэмай сталінскіх рэпрэсій. Вельмі своечасова і правільна, я лічу. Так што, па сутнасці, я працягну працаваць журналістам: распаўсюджваць інфармацыю вусна. У любых умовах. Краты мяне не спыняць, гэта дакладна. Як і маіх калег».

Падводзячы вынік, хачу сказаць: усё, што тут адбываецца, — гэта расправа з БелаПАН за сумленную журналістыку, якая ў момант гістарычных перамен у нашай краіне раптам прыйшлася некаму не да спадобы".

Нагадаем, 6 верасня Леўшынай прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі па «справе БелаПАН». Яе абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.