Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. На торговом рынке — очередное банкротство. Скорее всего, вы слышали об этой компании
  2. «И смешно, и страшно, б***ь, одновременно». Что пишут беларусские продавцы, у которых сгорели товары на российских складах Wildberries
  3. Лучшие и в Европе, и в мире. Сборная Испании выиграла мундиаль — подробности главного матча четырехлетия
  4. Под Минском появится новый жилой район с населением небольшого города
  5. «Есть прецеденты, когда лиц задерживали». Уже есть уголовные дела за публикации в соцсетях — СК
  6. Умерла беларусская писательница Светлана Курс
  7. «Это величайшее событие в истории человечества». «Зеркало» подводит итоги мундиаля — все сенсации, драмы и герои в одном тексте
  8. «Мудрый подход». Лукашенко призвал восстановить контакты со страной ЕС, где побывал один раз и позже отклонил приглашение
  9. В Минздраве прокомментировали ситуацию с набором и проходными баллами в медвузы
  10. Доллар развернулся к росту: что будет с курсами в конце июля? Прогноз по валютам
  11. «Через час, через два ГУБОПиК постучится в двери». В МВД заявили, что вычислили автора одного поста в соцсетях, но он за границей
  12. В польском Быдгоще задержали семью поляков, напавших на супругов из Беларуси — MOST
  13. «Любое неисполнение — в армию». Лукашенко поручил отправлять «на южную границу» всех, кто не умеет работать на уборочной
  14. Бюро: Этот бизнесмен создал известный шпионский сервис, породнился с правой рукой Лукашенко и ведет дела одновременно в Беларуси и ЕС
  15. «Оккупировали полностью». Беларусы жалуются, что на популярном месте отдыха «везде все платно», — там начались проверки
  16. Пассажирка перед смертью успела записать видео. Опубликован отчет о трагедии в небе над Озерцом, где разбились два человека
  17. «Чувствую плевок — и все смеются». В Быдгоще семья поляков напала на супругов из Беларуси
  18. Власти придумали новые пенсионные изменения. Рассказываем, какие новшества уже ввели недавно для тех, кто на заслуженном отдыхе
  19. Транзит власти в Беларуси почти неизбежен и состоится в ближайшие годы. Но есть нюанс — исследование


Поиск работы — обычно самый сложный вопрос переезда в новую страну. Издание MOST поговорило с белорусами о том, как они искали первую работу в Польше и на какие зарплаты соглашались.

Варшава, снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com

«С поляком общий язык нашел сразу»

В Польше Михаил живет уже полтора года. Приехал из Минска, где работал электромонтажником. Для переезда выбрал Белосток — здесь жили друзья. Еще до переезда Михаил попросил свою подругу узнать, куда в Белостоке можно устроиться электриком. Оказалось, что муж одной из ее клиенток работал с поляком, которому в фирму нужен работник:

— Мой нынешний работодатель-поляк ждал месяц, пока я сделаю визу, а после — неделю карантина. На момент переезда язык я не знал совсем. Но с поляком общий язык нашел сразу, начали понимать друг друга практически без проблем. Его фирма — это он и я. Иногда мы работаем вместе, но в основном — работаю один. Как начальник он не требовательный, никуда не гонит, все время говорит: «Делай не спеша и аккуратно, плохо оно само получится». Со старта оплата была 20 злотых (около 15 белорусских рублей. — Прим. ред.) в час чистыми, сейчас поднял до 27 злотых (20,4 рубля. — Прим. ред.). Работаю я понедельника по пятницу по восемь часов. Редко бывает необходимость выйти на работу в субботу, но он всегда предварительно спрашивает, есть ли у меня возможность.

«Знайсці нешта ідэальнае з першай спробы вельмі цяжка»

Эмі пераехала ў Польшчу два з паловай гады таму, напрыканцы 2020 года. Дзяўчына адразу падалася на міжнародную ахову, таму бліжэйшыя паўгады працаваць афіцыйна магчымасці ў яе не было. Пасля атрымання ўсіх дакументаў беларуска пачала шукаць працу. У Беларусі Эмі працавала афіцыянткай і музычным кіраўніком, таму хацела знайсці штосьці падобнае. За паўгады па праграме Каліноўскага дзяўчына вывучыла польскую мову да ўзроўня В2, але ўпэўненасці ў карыстанні мовай не было. Таму дзяўчына адмовілася ад працы ў дзіцячым садку, нягледзячы на прапановы, якія ёй паступалі.

— Праз беларускія групы ў тэлеграме і праз агульных знаёмых знайшла працу афіцыянткай у італьянскай рэстарацыі Chianti ў Варшаве. Але калі я прыйшла на сумоўе, мне адразу адмовілі ў пасадзе афіцыянткі з-за колера валосся (яно было фіялетавым). Мяне прынялі мыць посуд. Працавала я там толькі ў выхадныя. Гэтага было мала. Таму я пайшла на дадатковую працу: мыць посуд у кальянную. Плацілі мне 15−17 злотых (11−12,8 рубля. — Прым. рэд.) за гадзіну.

Паралельна я шукала працу на пастаяннай аснове і знайшла працу касірам у Ашане. Там прапаноўвалі аплату ў памеры 18 злотых (13,5 рубля. — Прым. рэд.) за гадзіну, але з графікам шэсць дзён у тыдзень па 12−15 гадзін у дзень. Дарога ад майго дома да працы займала яшчэ паўтары гадзіны. Там я вытрымала ўсяго тры месяцы. Развіталася з працай у Ашане роўна ў той момант, як атрымала прапанову ад беларускага бара, куды часта хадзіла, — Beer Station. На той момант быў толькі адзін бар у раёне Praga-Pòłnoc у Варшаве. І планавалася адкрыццё другога ў самым цэнтры Варшавы, куды патрабаваўся кухар за 20 злотых у гадзіну. Я пагадзілася.

На пасадзе кухара Эмі прапрацавала нядоўга: чатыры-пяць месяцаў, пасля чаго ёй прапанавалі працу бармэнам. Працавала адразу на два бары, амаль праз год адкрыўся трэці бар таго ж брэнда у раёне Ursynów. І беларуска пачала працаваць ужо «на тры бары». Агулам у гэтых трох закладах Эмі прапрацавала паўтара года. Звольнілася дзяўчына, бо зразумела, што стаіць на адным месцы і не развіваецца. Эмі прызнаецца, што развітвацца было цяжка, але яна прыняла рашэнне шукаць штосьці, што будзе блізка сэрцу, а не тое, што будзе ратаваць ад галоднай смерці.

— У польскай групе ў Facebook я знайшла прапанову бармэнам у рэстаране італьянскай кухні Dziurka od klucza. Заробак абяцалі ў памеры 24 злотых (18 рублеў. — Прым. рэд.) за гадзіну, з магчымасцю павышэння да 27 злотых. Каб туды трапіць, трэба было прайсці кваліфікацыйную размову, падчас якой пыталі пра кактэйлі, моцны алкаголь, мае планы на будучыню ў сферы бармэнства. Яшчэ трэба было адпрацаваць тэставы дзень. Я працую ў гэтым рэстаране ўжо два месяцы і кайфую! За 200 гадзін я зарабляю амаль 5000 злотых (3780 рублёў. — Прым. рэд.) і пры гэтым не стамляюся. У нас вялікі калектыў — амаль усе палякі і некалькі ўкраінцаў. Нам рэгулярна праводзяць навучальныя курсы, так званыя szkolenia, на якіх распавядаюць аб алкаголю, кактэйлях, віне. Да таго ж тут рэгулярна змяняецца кактэйльная карта, у якую мы павінны самі ўносіць свае аўтарскія кактэйлі, таму нам дазволена часта эксперыментаваць.

Эмі лічыць, што знайсці нешта ідэальнае з першай спробы вельмі цяжка. Кожны павінен прайсці праз нейкі перыяд, калі трэба ісці на працу з цяжкасцю і неахвотай, каб зарабіць на выжыванне. А калі будзе падушка бяспекі — можна шукаць тое, што будзе па душы і ў чым можна развівацца.

— Для сябе адзначыла тое, што нават гэты рэстаран не будзе маім канчатковым пунктам. У маіх планах калісьці адкрыць штосьці сваё.

«Заробак залежыць ад таго, колькі лекцый правяду»

Марыя пераехала ў Польшчу чатыры гады таму. Зараз дзяўчына жыве ў Варшаве і працуе настаўніцай англійскай мовы: выкладае для палякаў.

— Асаблівых цяжкасцей у пошуке працы ў мяне не было. Знайшла яе на praca.pl. Напачатку была анлайн-размова, а потым запрасілі ў школу. На вочным сумоўі пыталі, які ў мяне вопыт навучання, якія методыкі выкарыстоўваю і гэтак далей. У той самы дзень мне патэлефанавалі і сказалі, што прымаюць на працу. Гэтая праца ў мяне па ліку другая пасля заканчэння універсітэта. Мой заробак як настаўніка залежыць ад таго, колькі лекцый правяду. У месяц выходзіць ад 4000 да 6000 злотых (3000−4500 рублёў. — Прым. рэд.). Праца мне падабаецца, але, як і паўсюль, ёсць што палепшыць.

Польскую мову Марыя вучыла яшчэ ў школьныя часы: хадзіла на заняткі, чытала кнігі. Акрамя гэтага да пераезда беларуска шмат разоў была ў Польшчы, таму вывучэнне мовы давалася проста.

Для ўсіх, хто збіраецца пераязджаць у Польшчу і працаваць тут, у Марыі толькі адна парада: вучыць польскую мову.